BE RU EN

Украінская грыўна ўстанавіла рэкорд па ўмацаванні

  • 13.12.2019, 19:45

Грыўна сыходзіць на выходныя на новым максімуме.

Нацыянальны банк Украіны на панядзелак, 16 снежня, усталяваў афіцыйны курс грыўні да даляра на ўзроўні 23,50 грыўны/даляр, што з'яўляецца максімальным значэннем амаль за 4 гады - са студзеня 2016 года, піша «Униан».

Паводле звестак на сайце НБУ, папярэдні чатырохгадовы максімум паводле афіцыйнага курса быў усталяваны на сёння, 13 снежня, на ўзроўні 23,56 грыўны/даляр.

Афіцыйны курс грыўны да еўра на 16 снежня ўстаноўлены на ўзроўні 26,26 грн/еўра.

Паводле інфармацыі дылераў камерцыйных банкаў, каціроўкі грыўны да даляра ЗША на міжбанкаўскім валютным рынку да закрыцця таргоў усталяваліся на ўзроўні 23,49/23,50 грыўні/даляр, да еўра - на ўзроўні 26,18/26,19 грыўны/еўра.

Украінская грыўна паводле афіцыйнага курса Нацыянальнага банка Украіны вырасла да даляра ЗША на 3,4% за лістапад і на 13,4% за 11 месяцаў года - да 23,97 грыўны/даляр.

Апошнія навіны