BE RU EN

На расейскім крэйсеры «Адмірал Кузняцоў» знайшлі другога загінулага

  • 13.12.2019, 17:55

На момант пажару на караблі знаходзілася больш за 400 чалавек.

Пасля тушэння пажару на расейскім авіяносным крэйсеры "Адмірал Кузняцоў" знайшлі другога загінулага.

Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс-Расея" са спасылкай на прэс-службу Паўночнага флоту РФ:

"Афіцэр службы жывучасці крэйсера "Адмірал Савецкага Саюза Кузняцоў", пошук якога не спыняўся з пачатку ўзнікнення аварыйнай сітуацыі, загінуў. Вайсковец быў знойдзены пошукавай групай у аварыйным адсеку карабля", - гаворыцца ў паведамленні.

"Афіцэр службы жывучасці карабля з першых хвілін узнікнення задымлення прыняў пастанову неадкладна спусціцца да месца правядзення зварачных работ для гарантавання бяспечнай эвакуацыі рабочых прадпрыемства".

Нагадаем, пад 5:00 раніцы паводле Менску ў Расеі ўдалося ліквідаваць адкрытае гарэнне на авіяносным крэйсеры "Адмірал Кузняцоў".

Раней паведамлялася, што ў выніку пажару 1 чалавек загінуў.

12 снежня ў расейскім Мурманску ў труме першага энэрагадасеку крэйсера "Адмірал Кузняцоў" адбылося ўзгаранне пры выкананні агнявых прац.

Гарэла дызельнае паліва. На момант пажару на караблі знаходзілася больш за 400 чалавек, іх эвакуявалі.

Апошнія навіны