BE RU EN

Лукашэнка распавёў пра новыя перамовы з Расеяй

  • 13.12.2019, 17:45

Магчыма, яны пройдуць за некалькі этапаў.

Лукашэнка не выключае яшчэ некалькіх раўндаў перамоў з Расеяй аб «балючых пытаннях». Пра гэта піша БелТА.

13 снежня падчас наведвання Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што першы этап адбудзецца 20 снежня на нефармальным саміце ЕАЭС ў Санкт-Пецярбургу.

«Затым, магчыма, трэба будзе яшчэ некалькі раўндаў перамоў з Расейскай Федэрацыяй аб балючых пытаннях», - сказаў ён.

Да канца года Аляксандр Лукашэнка плануе сустрэцца з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным і з прэм'ер-міністрам краіны Дзмітрыем Мядзведзевым. Калі сустрэча з кіраўніком РФ адбудзецца 20 снежня, то з прэм'ерам - «недзе ў пераднавагоднія дні». Пры гэтым Мядзведзеў можа прыехаць у Менск.

Апошнія навіны