BE RU EN

Аляксандр Хацкевіч узгадніў кантракт з расейскім «Ратарам»

  • 13.12.2019, 17:24

Перад беларускім трэнерам стаіць мэта выйсці ў РПЛ.

Беларускі спецыяліст Аляксандр Хацкевіч узначаліць расейскі "Ратар" (Д2), паведамляе "Прессбол".

Экс-настаўнік кіеўскага "Дынама" ўзгадніў кантракт з валгаградскі клубам. Пагадненне будзе разлічанае да лета 2021, а галоўнай задачай перад Хацкевічам пастаўлены выхад у прэм'ер-лігу найбліжэйшыя два сезоны, адзначае metaratings.ru.

Апошнім месцам працы Хацкевіча было кіеўскае "Дынама", адкуль трэнер сышоў у жніўні 2019 года. У розныя гады беларус працаваў у менскім "Дынама", "Віцебску", а таксама ў нацыянальнай камандзе Беларусі.

Раней у адстаўку з пасады галоўнага трэнера "Ратар" сышоў Ігар Меньшыкаў, які працаваў у клубе з верасня гэтага года. "Ратар" лідар турнірнай табліцы ФНЛ, у яго актыве 52 балы перад зімовай паўзай.

Апошнія навіны