BE RU EN

Дзевяцігадовы хлопчык паступіў у дактарантуру ў амерыканскім універсітэце

  • 13.12.2019, 17:08

Дзеля гэтага ён кінуў бакалаўрыят.

Ларан Сіманс, дзевяцігадовы бэльгіец, які павінен быў атрымаць дыплом бакалаўра ў гэтым месяцы, пакінуў свой універсітэт, каб паступіць у дактарантуру іншай ВНУ. Пра гэта паведамляе «Нож» са спасылкай на CNN.

Сіманс вучыўся на факультэце электрамеханікі ў Тэхнічным універсітэце Эйндховэна; ягоныя бацькі разлічвалі, што ён асвоіць трохгадовую праграму бакалаўрыяту за 10 месяцаў і стане самым маладым выпускніком ВНУ. Планавалася, што ён здасць апошнія іспыты ў снежні, аднак іх было занадта шмат - універсітэт прапанаваў падоўжыць вучобу да сярэдзіны 2020 года.

Сімансы прадоўжыць навучанне адмовіліся, заявіўшы, што Ларану прапанавалі дактарантуру ў амерыканскім ВНУ (якім менавіта, яны не ўдакладнілі). Пра поспехі сына бацькі будуць паведамляць толькі пасля кожнага пройдзенага курсу.

Апошнія навіны