BE RU EN

«Баста»: На сустрэчы з Лукашэнкам студэнты не стрымлівалі смех

  • 13.12.2019, 16:50

Што так рассмяшыла навучэнцаў Медуніверсітэта?

Так званыя выбары - выбарамі, а працаваць за капейкі камусьці трэба. Скасоўваць абавязковае размеркаванне ніхто не збіраецца, сказаў Лукашэнка на сустрэчы ў Медуніверсітэце. І не спадзявайцеся ў Менску застацца - рэгіёны падымаць трэба, паведамляе Telegram-канал «Баста!».

Гэта студэнты з каменнымі тварамі слухалі, але на словах пра тое, што нават замежнікі мараць папрацаваць паводле размеркавання ў Беларусі, сёй-той не вытрымаў і засмяяўся.

Дарэчы, медыцынскія ўніверсітэты - лідары паводле размеркавання выпускнікоў.

Апошнія навіны