BE RU EN

Анджэй Дуда: У Польшчы і Эстоніі агульнае бачанне ўсходняй палітыкі

  • 13.12.2019, 12:59

Дзве краіны аб'яднаныя ініцыятывай «Траямор’е».

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ў Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве афіцыйна перадаў паўнамоцтвы нясталага чальца Рады бяспекі ААН Эстоніі ў асобе яе прэзідэнткі Керсці Кальюлайд, паведамляе «Польскае Радыё».

Польшча была абраная нясталым чальцом Рады бяспекі ААН у чэрвені 2017 года.

Анджэй Дуда выказаў надзею, што Эстонія прадоўжыць ажыццяўляць у тым ліку польскія ініцыятывы ў Радзе бяспекі ААН.

Паводле ягоных словаў, дзве краіны аб'яднаныя не толькі блізкім размяшчэннем і сяброўствам у Еўрапейскім звязе, а таксама ініцыятывай «Траямор’е»: «Таксама нас збліжаюць агульныя падыходы да пытанняў бяспекі ў нашым рэгіёне, выразна выяўленыя падчас апошняй сустрэчы ў Лондане кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў краінаў паўночнаатлантычнага альянсу. Таксама ў нас з Эстоніяй супадае бачанне палітыкі на ўсходнім вектары».

Апошнія навіны