BE RU EN

Зяленскі адказаў на словы Пуціна пра газ

  • 13.12.2019, 12:48

Тэма была паднятая кіраўніком РФ на нармандскім саміце ў Парыжы.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што пытанне падпісання пра транзіт газу з РФ узнімалася на сустрэчы ў "нармандскім фармаце" 9 снежня з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.

Як паведамляе Цензор.НЕТ, пра гэта ён паведаміў у эфіры праграмы "Права на ўладу".

Вядоўца спытала ў кіраўніка дзяржавы, што ён думае пра словы Пуціна "А ў нас у кватэры газ".

"А ў нас газаправод", – адказаў Зяленскі.

«Мне здаецца, што ў нас вельмі высокі адсотак таго, што ў нас будзе падпісаны кантракт пра транзіт газу. Гэта важна не толькі для Украіны, гэта важна для Еўропы. Мы пра гэта казалі і ў "Нармандскай чацвёрцы", і тэт-а-тэт з прэзідэнтам РФ. Я бачу, што ўсе цяпер настроеныя на тое, каб падпісаць дамову», – апавёў Зяленскі.

Паводле ягоных словаў, галоўнае спрэчнае пытанне – тэрмін дзеяння гэтага кантракту. Расея на перамовах прапаноўвала падоўжыць дамову на год, Украіна прапаноўвала на 10 гадоў.

"Потым нам прапанавалі тры гады, мы прапанавалі кампраміс – 10 гадоў. Думаю, мы сыдземся на нармальным тэрміне. Я ўпэўнены, што мы падпішам дамову на транзіт, вялікія сродкі для Украіны. ...Расеі трэба прадаваць газ, Еўропе гэты газ патрэбны. У нас труба. У прынцыпе ўсім выгадна", – адзначыў кіраўнік украінскай дзяржавы.

Апошнія навіны