BE RU EN

Міхаілу Мясніковічу давялося самому сябе звольніць

  • 13.12.2019, 12:44

Пацешная прававая калізія.

Яна выявілася з апублiкаваннем Нацыянальным прававым парталам шараговага дакумента, пастановы так званай № 434-СР6 / VII ад 4 снежня. Гэтым дакументам Міхаіл Мясніковіч сам сябе звальняе з пасады, піша tut.by.

Пастанова «Аб М. У. Мясніковічу» зацвярджае пастанову «вызваліць Мясніковіча Міхаіла Уладзіміравіча ад пасады Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5 снежня 2019 г. у сувязі са сканчэннем тэрміну паўнамоцтваў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання і выхадам у адстаўку». І падпісаны дакумент самім Міхаілам Мясніковічам.

Сапраўды, растлумачылі юрысты, да ўступлення на пасаду новага кіраўніка так званага Савета рэспублікі ўсе дакументы падпісвае ранейшы старшыня. А Наталля Качанава стала старшынёй так званага Савета рэспублікі 6 снежня.

Апошнія навіны