BE RU EN

У Горадні выкладчыкаў універсітэта заганяюць на ўборку інтэрната

  • 12.12.2019, 21:49

Адміністрацыя Гарадзенскага медыцынскага ўніверсітэт разаслала выкладчыкам «лісты шчасця».

Адміністрацыя Гарадзенскага медыцынскага ўніверсітэт хоча загнаць выкладчыкаў на ўборку інтэрната.

Пра гэта Charter97.org паведамілі супрацоўнікі ўніверсітэта.

«Адміністрацыя Гарадзенскага медыцынскага ўніверсітэта звар'яцела. Як у сталінскія часы заганяе выкладчыкаў, прафесараў на ўборку інтэрната. Вось такі ліст быў разасланы па ўсіх структурных падраздзяленнях універсітэта. Прычым сам адпраўнік дакладна не персаналізаваны, загад адсутнічае, ліст разасланы ад імя адміністрацыі ўніверсітэта», - распавялі сайту супрацоўнікі Гарадзенскага медыцынскага ўніверсітэта.

Апошнія навіны