BE RU EN

У пятніцу ў Беларусі будзе да +4°С

  • 12.12.2019, 18:57

Месцамі пройдуць невялікія ападкі.

Да 4 градусаў цяпла будзе ў Беларусі 13 снежня, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна, месцамі пройдуць невялікія ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд. Вецер паўднёва-ўсходні 5-10 м/с, у дзённыя гадзіны парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра на працягу дня складзе ад мінус 1 да плюс 4 градусаў.

Апошнія навіны