BE RU EN

Брыфінг Нацпаліцыі і МУС Украіны пра затрыманне падазраваных паводле справы Шарамета (Відэа, анлайн)

  • 12.12.2019, 18:13

Авакаў заявіў пра затрыманні некалькіх фігурантаў справы.

12 снежня кіраўнік МУС Украіны Арсен Авакаў заявіў пра затрыманне некалькіх фігурантаў справы і паведамленне ім пра падазрэнне ў справе аб забойстве Шарамета. Імёнаў міністр не называў, але ў сацыяльных сетках заяўлялі пра затрыманні рок-музыкі, удзельніка антытэрарыстычнай аперацыі на Данбасе Андрэя Антаненкі, валанцёра і медыка Юліі Кузьменкі і ўдзельніка АТА Пятра Кіяна.

Шарамет загінуў 20 ліпеня 2016 года ў Кіеве ў выніку падрыву машыны, якая належала сузаснавальніцы выдання «Украинская правда» грамадзянскай жонцы журналіста Алене Прытуле. Пракуратура кваліфікавала інцыдэнт як наўмыснае забойства, учыненае спосабам, небяспечным для жыцця многіх людзей.

Апошнія навіны