BE RU EN

Працоўныя мігранты пералічылі ва Украіну $9,7 мільярда

  • 12.12.2019, 17:42

Тэндэнцыя сведчыць аб запаволенні тэмпаў міграцыі з краіны.

За 10 месяцаў 2019 года пералічэнні працоўных мігрантаў з-за мяжы склалі 9,7 мільярдаў даляраў, да канца года ў НБУ чакаюць блізу 11,5 мільярдаў даляраў.

Пра гэта заявіў на брыфінгу намеснік кіраўніка Нацбанка Дзмітрый Салагуб, піша "Украінская праўда".

"Што да прыватных пералічэнняў з-за мяжы, пакуль актуальная лічба за 10 месяцаў - гэта 9,7 мільярда даляраў. Гэта амаль як у мінулым годзе: тады было на 7% ніжэй. Да канца года мы чакаем 11,5 млрд даляраў", - сказаў ён.

Паводле ягоных слоў, такая тэндэнцыя сведчыць аб запаволенні тэмпаў міграцыі з Украіны.

Апошнія навіны