BE RU EN

У Менску жанчына без квітка распыліла газ у твар кантралёру

  • 12.12.2019, 13:02

Гісторыя адбылася з 59-гадовай жанчынай.

У Менску жанчына без квітка распыліла газ у твар кантралёру. Як інфармуе прэс-служба сталічнай міліцыі, здарэнне адбылося яшчэ 4 снежня. У адным з аўтобусаў кантралёры выявілі "зайца" і прапанавалі пасажырцы выйсці на прыпынку, паведамляе euroradio.fm.

59-гадовая жанчына выйшла разам з імі, але надумала ўцячы ад іх. Яна дастала з сумкі перцавы балончык і выкарыстала яго. З месца здарэння зламысніца ўцякла, але ўжо праз хвіліну яе затрымалі міліцыянты.

Пацярпеламу кантралёру зрабілі першую дапамогу на прыпынку і выклікалі "хуткую". Якое пакаранне чакае жанчыну, не паведамляецца.

Апошнія навіны