BE RU EN

Праваабаронцы правялі незвычайную гульню пра жыццё ў Беларусі

  • 12.12.2019, 12:56

Задача ў гульцоў – дажыць да 65 гадоў.

Імправізаваную гульню пад назвай «Выжыць у Беларусі» правялі магілёўскія праваабаронцы. Замест фішак па полі ходзіць гулец. Задача – дажыць да 65 гадоў, паведамляе «Белсат».

Гульня «Выжыць у Беларусі» была распрацаваная магілёўскімі праваабаронцамі з каманды Mayday і ўпершыню праведзеная ў рамках Тыдня правоў чалавека ў Магілёве.

Правілы патлумачыў прадстаўнік Магілёўскай праваабарончай каманды Mayday Аляксандр Райкан: «Пачынаецца з першага года жыцця і заканчваецца 65 гадамі, бо гэта такі сярэдні ўзрост, калі ўсе паміраюць. А цягам гэтага жыцця ён будзе сутыкацца з рознымі сацыяльнымі або праваабарончымі праблемамі, якія існуюць у нашым грамадстве».

Прадаўжэнне – глядзіце ў відэа.

Апошнія навіны