BE RU EN

Масква выслала двух нямецкіх дыпламатаў

  • 12.12.2019, 11:43

Дыпламаты павінны пакінуць краіну цягам двух дзён.

Масква абвесціла двух супрацоўнікаў амбасады ФРГ у Расеі персонамі нон-грата, паведамляецца на сайце МЗС. Дыпламаты павінны пакінуць краіну цягам двух дзён, паведамляе РБК.

Раней у МЗС выклікалі амбасадара Нямеччыны Гезэ фон Гайра і выказалі пратэст у сувязі з высылкай двух супрацоўнікаў расейскай амбасады ў Берліне.

Нагадаем, 4 снежня Нямеччына абвесціла пра высылку двух расейскіх дыпламатаў. Адбылося гэта на фоне гучных заяваў пракуратуры ФРГ, што за рэзанансным забойствам у Берліне, верагодна, стаяць расейскія ўлады. Нагадаем, у жніўні гэтага года 44-гадовы Зелімхан Хангашвілі быў застрэлены ў Берліне загадкавым кілерам-раварыстам.

Апошнія навіны