BE RU EN

Парламент Ізраіля самараспусціўся

  • 12.12.2019, 10:09

Трэція датэрміновыя выбары прызначаныя на сакавік 2020 года.

Сёння ноччу скончыўся тэрмін, адведзены дэпутатам ізраільскага Кнесета на фармаванне кааліцыі – такім чынам, парламент зацвердзіў законапраект пра самароспуск. Пра гэта паведамляе выданне The Times of Israel.

Новыя выбары пройдуць 2 сакавіка 2020 года.

Выданне нагадвае, што краіна апынулася ў стане беспрэцэдэнтнага палітычнага крызісу. Будучыя выбары стануць трэцімі датэрміновымі парламенцкімі выбарамі ў краіне. Такая сітуацыя склалася ў Ізраілі ўпершыню.

Папярэднія парламенцкія выбары ў Ізраілі прайшлі 9 красавіка. Партыя "Лікуд" і апазіцыйны "Кахоль-лаван" атрымалі роўную колькасць дэпутацкіх месцаў – 35 кожная. Аднак разам з партнёрамі ў правым крыле "Лікуд" атрымаў большасць і права фармаваць кааліцыю. Перамовы апынуліся безвыніковымі.

17 верасня ў Ізраілі прайшлі датэрміновыя выбары ў парламент. Паводле вынікаў галасавання "Лікуд" атрымаў 31 месца з 120, саступіўшы "Кахоль-Лавану". Разам з хаўруснікамі ў правым блоку Нетаньяху атрымаў 55 месцаў, цэнтрысцкі блок Ганца – 56.

Апошнія навіны