BE RU EN

Эколагі паскардзіліся на «Паўночную плынь-2»

  • 11.12.2019, 21:41

Скаргу на пастанову Даніі накіравалі польскія эколагі.

Прадстаўнікі Польскай экалагічнай арганізацыі (ПЭА) накіравалі скаргу на пастанову Даніі, якая дазволіла пракладку газаправода «Паўночная плынь-2» па сваёй тэрыторыі. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на дакументы з Апеляцыйнай рады Даніі ў пытаннях энэргетыкі.

Між іншым, эколагаў не задавальняе той факт, што пракладка газаправода можа негатыўна адбіцца на ахоўных відах жывёл Балтыкі. Таксама ў ПЭА ўказалі на недахоп часу на абскарджанне рашэння з боку грамадскасці і недахоп дакументацыі самога праекту.

Будаўніцтва «Паўночнай плыні - 2» практычна завершанае. Паводле стану на лістапад 2019 года пабудавана больш за 80 адсоткаў газаправода. У пачатку снежня работы паскорыліся. Працэс кладкі труб будзе залежаць ад надвор'я: тэрміны завяршэння не агучваліся. Паводле планаў, запуск газаправода павінен адбыцца ў сярэдзіне 2020 года.

Апошнія навіны