BE RU EN

Сабаленка і Сасновіч заяўлены на Australian Open-2020

  • 11.12.2019, 20:54

Азаранка ў старт-лісце адсутнічае.

З'явіўся старт-ліст першага ў сезоне турніру «Вялікага шлема» - Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі ў тэнісе ў Мельбурне (20 студзеня - 3 лютага). У яго ўвайшлі толькі дзве беларускі - Арына Сабаленка (N 11 ВТА) і Аляксандра Сасновіч (67).

Двухразовая пераможца гэтага турніру Вікторыя Азаранка (50) сярод удзельніц «Australian Open» адсутнічае, паведамляе твітэр Boticcelli.

Апошнія навіны