BE RU EN

Беларусь устанавіла дыпламатычныя стасункі з Барбадасам

  • 11.12.2019, 20:03

На днях Беларусь устанавіла дыпламатычныя стасункі з Багамскімі астравамі.

Беларусь устанавіла дыпламатычныя стасункі з Барбадасам. Як інфармуе прэс-служба МЗС, адпаведны дакумент падпісалі ў Нью-Ёрку сталы прадстаўнік нашай краіны пры ААН Валянцін Рыбакоў і сталы прадстаўнік Барбадаса пры той жа арганізацыі Генрыэта Элізабэт Томпсан. Яны абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва, у тым ліку ў галіне турызму.

Барбадас - краіна, якая знаходзіцца на выспах на ўсходзе Карыбскага мора, яе насельніцтва налічвае менш за 300 тысяч чалавек (у любым абласным цэнтры Беларусі жыхароў больш). Незалежнасць Барбадаса была абвешчаная ў 1966 годзе.

На днях Беларусь устанавіла дыпламатычныя стасункі з Багамскімі астравамі.

Апошнія навіны