BE RU EN

«Паўлінку» Янкі Купалы прызналі нематэрыяльнай каштоўнасцю

  • 11.12.2019, 19:42

П'есу «Паўлінка» Янка Купала напісаў у 1912 годзе.

Спектакль «Паўлінка» прызнаны нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю, паведаміў намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша.

«Не паверыце! Толькі што прынятая пастанова аб наданні статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці тэатральнаму феномену - Купалаўскай «Паўлінцы», - напісаў Суша ў сваім Facebook.

Рашэнне Рэспубліканскай навукова-метадычнай рады ў пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры было аднагалосным.

П'есу «Паўлінка» Янка Купала напісаў у 1912 годзе. На сцэне яна з'явілася ў 1913-ым. А ў Купалаўскім тэатры - падчас вайны ў 1944 годзе.

Апошнія навіны