BE RU EN

СМІ: Макрон перапыніў перамовы Зяленскага і Пуціна праз вячэру

  • 11.12.2019, 15:11

Сведкі кажуць, што перамовы маглі яшчэ працягвацца.

Французскі лідар Эмануэль Макрон перапыніў двухбаковую сустрэчу прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і кіраўніка Крамля Уладзіміра Пуціна ў Парыжы, піша «Коммерсантъ» са спасылкай на аднаго з відавочцаў.

Са слоў суразмоўцы, іх перамовы маглі прадаўжацца «яшчэ колькі хочаце і наогул былі ў разгары», аднак праз запланаваную ў Елісейскім палацы вячэру скончыліся «раптам і адразу».

«Да іх у перамоўную раптам увайшоў Эмануэль Макрон і сказаў: «Усё, годзе! Пара вячэраць...». Гэта значыць яму са спадарыняй Мэркель надакучыла чакаць іх за накрытым сталом, і ён па-гаспадарску распарадзіўся іх двухбаковай сустрэчай», - распавёў сведка падзей.

Апошнія навіны