BE RU EN

У Расеі пакажуць серыял «Слуга народа» з Зяленскім у галоўнай ролі

  • 11.12.2019, 11:23

У РФ шоу пакажуць упершыню.

Расейскі забаўляльны тэлеканал пакажа серыял "Слуга народа", галоўную ролю ў якім згуляў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Пра гэта гаворыцца ў праграме тэлеперадачаў канала на 11 снежня, піша "Гардон".

Як заявілі ТАСС у прэс-службе тэлеканала, паказ серыяла стартуе сёння, шоу пазіцыянуецца як "арыгінальная сатыра на сучасныя палітычныя працэсы і стасункі народа і ўлады ва Украіне".

Паводле сюжэту, галоўны герой, настаўнік гісторыі Васіль Галабародзька, перамагае на прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне. Галабародзьку гуляе Зяленскі.

У Расеі шоу пакажуць упершыню.

"Слугу народа" зняла студыя "Квартал 95". Ва Украіне серыял паказвалі з лістапада 2015 года да сакавіка 2019 года.

24 траўня "Слугу народа" заблакавалі ў YouTube для расейскіх карыстальнікаў. Грамадзяне Расеі маглі глядзець украінскі серыял толькі праз падпіску на сайце "Кинопоиск". Правы на "Слугу народа" таксама набыў "Яндэкс".

Апошнія навіны