BE RU EN

Заўтра ў Беларусі будзе да +5

  • 10.12.2019, 19:24

Месцамі чакаюцца невялікія ападкі.

Воблачнае надвор'е прагназуецца ў Беларусі 11 снежня, паведамляе Белгідрамет.

Месцамі чакаюцца невялікія ападкі - пераважна снег, мокры снег. Таксама сіноптыкі прагназуюць туман, слабы галалёд, на асобных участках дарог - галалёдзіца. Вецер будзе пераменных напрамкаў умераны.

Уначы тэмпература паветра будзе -3... +2, на паўночным захадзе - да 5 градусаў марозу. Удзень чакаецца ад -1 да +5.

Апошнія навіны