BE RU EN

У РФ прадаюць беларускі цукар амаль удвая танней, чым у Беларусі

  • 10.12.2019, 19:08

Такога кошту на цукар беларусы даўно не бачылі.

Журналісты «Белсата» ў Санкт-Пецярбургу заўважылі на паліцах вядомай расейскай сеткі крам «Магніт» цукар вытворчасці Жабінкаўскага цукровага завода. Фасоўка - 1 кг. Быццам бы нічога дзіўнага. Акрамя кошту - 24 руб. 90 кап. (Расейскіх). Калі пералічыць гэта на беларускія грошы, атрымліваецца 83 капейкі. Такога кошту на цукар беларусы даўно не бачылі!

ЦУКАР ВЫТВОРЧАСЦІ ЖАБІНКАЎСКІ ЦУКРОВЫ ЗАВОД НА ПАЛІЦАХ ВЯДОМАЙ РАСЕЙСКАЙ СЕТКІ КРАМ «МАГНІТ». ФОТА: BELSAT.EU

У Беларусі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю з 2018 года выстаўляе мінімальныя кошты на цукар у фасоўцы 1 кг. З 1 кастрычніка 2019-га кілаграм цукру ў краме не можа быць таннейшым 1,5 руб. Праверылі кошты.

БЕЛАРУСКІ ЦУКАР У РАСЕІ.
ФОТА: BELSAT.EU

Так, у адной з берасцейскіх крам такі ж цукар (Жабінкаўскі цукровы завод) каштуе 1 руб. 54 кап. Гэта значыць амаль удвая даражэй, чым у Санкт-Пецярбургу.

БЕЛАРУСКІ ЦУКАР У БЕРАСЦЕЙСКІХ КРАМАХ АМАЛЬ УДВАЯ ДАРАЖЭЙШЫ, ЧЫМ У САНКТ-ПЕЦЯРБУРГУ.
ФОТА: BELSAT.EU

Апошнія навіны