BE RU EN

У Маскве паведамілі пра мінаванне 25 станцый метро

  • 10.12.2019, 11:19

Праводзяцца праверкі.

Невядомы паведаміў пра мінаванне 25 станцый маскоўскага метро. Пра гэта паведамляе РІА Навіны са спасылкай на крыніцу ў экстраных службах.

Цяпер у метро праводзяцца праверкі, метрапалітэн пакуль працуе ў штатным рэжыме. Пра якія канкрэтна станцыі ідзе гаворка, не паведамляецца.

Адначасова з гэтым у Санкт-Пецярбургу былі эвакуяваныя Петрадварцовая, Смольнінскі, Прыморскі і Выбарскі суды. Таксама паступілі паведамленні пра мінаванні больш як 30 школаў.

Напярэдадні пагрозы пра выбух таксама атрымалі 20 маскоўскіх школаў, шэсць гандлёвых цэнтраў і храм Хрыста Збаўцы. У Санкт-Пецярбургу паведамленні атрымалі блізу 20 лякарняў, Эрмітаж і некалькі судоў. Усе паведамленні былі лжывымі.

Апошнія навіны