BE RU EN

У Новым Арлеане адбылася страляніна: 11 параненых

  • 1.12.2019, 18:55

Надзвычайнае здарэнне адбылося на вуліцы Канал-стрыт ля папулярнага сярод турыстаў французскага квартала горада.

У Новым Арлеане, ЗША, у выніку страляніны атрымалі раненні 11 чалавек.

Пра гэта паведамілі ў мясцовай паліцыі, піша «Новое время».

Стральба адбылася раніцай у нядзелю, 1 снежня, на вуліцы Канал-стрыт ля папулярнага сярод турыстаў французскага квартала горада.

У паведамленні паліцыі гаворыцца, што два чалавекі знаходзяцца ў крытычным стане. Дзесяць пацярпелых былі дастаўлены ў шпіталь. Адзін чалавек прыбыў у бальніцу самастойна.

У паліцыі заявілі, што кола датычных да інцыдэнту высвятляецца. Паліцыя не праводзіла ніякіх затрыманняў.

Апошнія навіны