BE RU EN

Сталі вядомыя падрабязнасці маштабнага руйнавання ў менскай новабудоўлі

  • 1.12.2019, 11:23

У МНС распавялі дэталі.

У суботу блізу сямі вечара ў доме, які будуецца на праспекце Дзяржынскага, 19 у Менску абрынуліся перакрыцці. Пра падрабязнасці надзвычайнага здарэння паведаміла Менская гарадская ўправа МНС.

Падчас разбору ўстаноўлена, што 30 лістапада блізу 19.00 пры правядзенні будаўніча-мантажных работ у заліванні бетону ў металічную апалубку на 20-м паверсе новабудоўлі адбылося абвальванне апалубкі з вадкім бетонам (амаль 80 куб. м) і пліты перакрыцця 19-га паверха на ўзровень 18-га паверха жылога дома на агульнай плошчы 400 кв м. На момант правядзення работ на 20-м паверсе знаходзілася два бетоншчыкі, яны не пацярпелі.

Пацярпелых няма, эвакуацыя не праводзілася.

ФОТА: МНС

У выніку падзення будаўнічых канструкцый атрымалі пашкоджанні два прыпаркаваныя легкавыя аўтамабілі: «Пежо 607» і «Опель Астра», якія знаходзіліся ў 20 метрах ад аб'екта.

Прычына здарэння высвятляецца. Будаўніча-мантажныя работы прыпыненыя да ўстанаўлення абставінаў, паведамляе МНС.

ФОТА: МНС

Апошнія навіны