BE RU EN

Скандынавія «перадала» Беларусі тэмпературнае прывітанне

  • 1.12.2019, 10:43

Якім будзе надвор'е ў гэтую нядзелю?

У нядзелю тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам прахалодных няўстойлівых паветраных мас, што паступаюць са Скандынавіі, пішуць naviny.by.

Чакаецца воблачнае з прасвятленнямі надвор'е. Пераважна без ападкаў. Месцамі згусцяцца туманы (праз неспрыяльную пагодную з'яву абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі) і галалёд, на асобных адцінках дарог галалёдзіца.

Вецер заходні сярэдні. Тэмпература паветра максімальная ўдзень -4..+1°C.

У сталіцы воблачна з прасвятленнямі. імавернасць дажджу не перавышае 10%. На асобных адрэзках дарог галалёдзіца. Вецер заходні сярэдні. Слупок тэрмометра цягам дня пакажа:

раніцай - 1..-2°C;

удзень - 1..+1°C;

увечары - 1..-3°C.

Апошнія навіны