BE RU EN

«Трывання вам, браткі»

  • 9.11.2019, 21:41

Алег Сянцоў падпісаў паштоўкі беларускім палітычным вязням.

Падчас "Форуму свабоднай Расеі", які праходзіць у гэтыя дні ў Вільні, украінскі рэжысёр Алег Сянцоў падпісаў паштоўкі беларускім палітычным вязням, перадае Еўрарадыё.

"Трывання вам, браткі", - напісаў Сянцoў, які яшчэ два месяцы таму сам знаходзіўся ў турме.

Паштоўкі, падпісаныя Алегам Сянцовым, атрымаюць Святаслаў Барановіч, Мікіта Емяльянаў, Міхаіл Жамчужны, Ілля Валовік і Вадзім Бойка.

Нагадаем, Алег Сянцоў быў затрыманы ў Крыме расейскімі праваахоўнікамі паводле падазрэння ў тэрарызме ў 2014 годзе. Яго абвінавацілі ў арганізацыі дыверсійнай групы "Правага сэктару" і правядзенні тэрарыстычных актаў у Крыме ды прысудзілі да 20 гадоў калоніі строгага рэжыму. Украінскі рэжысёр быў вызвалены 7 верасня 2019 года.

Апошнія навіны