BE RU EN

Сіноптыкі: У нядзелю будзе да +16 градусаў

  • 9.11.2019, 22:50

На тэрыторыі Беларусі заўтра чакаюцца дажджы.

Хмарна і да 16 градусаў цяпла будзе ў Беларусі 10 лістапада, паведамілі БелТА ў нацыянальным цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Міністэрства прыроды.

Месцам, а ўдзень на большай частцы заходняй паловы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уночы і раніцай месцам згусціцца туман. Вецер будзе паўднёва-усходні, паўднёвы сярэдні, удзень на ўсходзе парыўны.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 6 да 12 градусаў цяпла, удзень паветра прагрэецца да 8-14 градусаў, на паўднёвым усходзе - да 16 градусаў цяпла.

Апошнія навіны