BE RU EN

Беларус Кендыш стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Малдовы

  • 9.11.2019, 18:28

За сезон футбаліст забіў 13 галоў.

У апошнім туры чэмпіянату Малдовы «Шэрыф» згуляў унічыю з «Петракубам» - 1:1, піша tribuna.com.

Беларускі хаўбек Юрый Кендыш правёў увесь матч. Адзначым, што за сезон ён забіў 13 галоў і стаў пераможцам бамбардзірскай гонкі малдаўскага першынства.

Таксама «Шэрыф» стаў чэмпіёнам краіны.

Апошнія навіны