BE RU EN

Лічка можа стаць трэцім замежным спецыялістам, які здабыў золата чэмпіянату Беларусі

  • 9.11.2019, 17:08

Гэта здарыцца, калі берасцейскае футбольнае «Дынама» стане чэмпіёнам Беларусі.

Калі берасцейскае «Дынама» стане чэмпіёнам Беларусі (а дагэтуль уласна справа і ідзе), то галоўны трэнер дынамаўцаў чэх Марцэл Лічка станецца трэцім замежным спецыялістам, які здабыў беларускае золата, піша pressball.by.

Да чэха гэта ўдавалася сербу Влада Петравічу, які прынёс тытул мазырскай «Славіі» ў 2000 годзе, і расейцу Сяргею Падпаламу, які паспрыяў чэмпіёнству «Гомеля» ў 2003-м.

Апошнія навіны