BE RU EN

Чаго чакаць ад новых правілаў увозу тавараў праз мяжу Беларусі

  • 9.11.2019, 16:16

Хутка набудзе моц абавязковае дэклараванне сродкаў для мыцця.

Беларусам давядзецца дэклараваць на мяжы пральныя парашкі. Такое правіла ўвойдзе ў дзеянне ўжо праз паўгода, заявілі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю РБ, піша «Витебский курьер».

Згодна з пастановай саўміна ад 18 кастрычнiка 2019 года, у Беларусі ўводзіцца абавязковае дэклараванне сродкаў для мыцця. Гэта закране пральныя парашкі, гранулы, пасты, розныя таблеткі, блокі і вадкія сродкі.

Новаўвядзенне абумоўленае неабходнасцю забеспячэння абароны айчыннага рынку ад небяспечнай і няякаснай прадукцыі, - патлумачылі ва ўстанове.

Норма набудзе моц праз паўгода - з 24 красавіка 2020 года.

Пакуль незразумела, якія партыі сродкаў для мыцця будуць падлягаць дэклараванню - для асабістага карыстання або камерцыйныя.

Акрамя таго, з улікам змяненняў адкарэктаваны шэраг аб'ектаў абавязковага пацвярджэння адпаведнасці, пазначэння стандартаў і тэхнічных патрабаванняў на асобныя тыпы прадукцыі, уключанай у пералік аб'ектаў абавязковага пацвярджэння адпаведнасці Нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь. Згодна з ёй, заяўнікам на пацвярджэнне з'яўляюцца юрыдычныя асобы і ІП.

Апошнія навіны