BE RU EN

Ганчарук: Алігархі цяпер маюць мінімальны ўплыў на ўкраінскую ўладу

  • 9.11.2019, 13:59

Такога яшчэ не было за ўвесь час незалежнай украінскай дзяржавы.

Алігархі яшчэ ніколі не мелі так мала ўплыву на ўкраінскую ўладу, як цяпер, заявіў прэм'ер-міністр Украіны Аляксей Ганчарук, паведамляе nv.ua.

«Я думаю, што многія з гэтых людзей хацелі б, каб усе думалі, што ў іх ёсць вялікі ўплыў на ўрад, парламент і прэзідэнта. Я ўпэўнены ў тым, што так мала ўплыву, як маюць гэтыя грамадзяне цяпер, яны не мелі ніколі», - сказаў ён на Кіеўскім міжнародным эканамічным форуме.

Ганчарук падкрэсліў, што на яго асабіста не ўплывае ні Рынат Ахметаў, ні Ігар Каламойскі.

«Я ўпэўнены ў тым, што прэзідэнт - самастойны чалавек і не кіруецца SMS ні з аднаго з бакоў. Я ўпэўнены, што ўплыў алігархаў і ў медыя таксама будзе паступова змяншацца, але за адзін дзень гэта зрабіць немагчыма», - рэзюмаваў Ганчарук.

Раней часовы павераны ў справах ЗША ва Украіне Уільям Тэйлар заявіў, што асаблівую занепакоенасць выклікае ўплыў алігарха Ігара Каламойскага на прэзідэнта Уладзіміра Зяленскаг.

Са слоў пасла, ён не раз выказваў сваю заклапочанасць з гэтай нагоды ў размовах з Зяленскім і яго камандай.

Апошнія навіны