BE RU EN

Бюджэт хоча атрымаць 200 мільёнаў на «ільготным» афармленні мыт аўто

  • 9.11.2019, 10:13

Колькі аўто трэба завезці беларусам?

Высвятляецца, «ільготнае» афармленне мыт на імпартныя легкавушкі для шматдзетных і інвалідаў увялі у тым ліку і для таго, каб дзяржава змагла на гэтым зарабіць. У праект бюджэту-2020 запісалі, што стымуляванне ўвозу іншамарак павінна прынесці ў бюджэт дадатковыя 200 млн рублёў. Партал tut.by паспрабаваў прыкінуць, колькі аўто для гэтага трэба ўвесці шматдзетным і інвалідам.

У 2018 годзе рынак новых аўто паказаў рэкордны вынік - амаль 53 тысячы прададзеных машын. Паводле нашых разлікаў, у тым жа годзе беларусы завезлі ў краіну блізу 25-26 тысяч патрыманых аўто.

Тых, хто трапляе пад дзеянне льготы па афармленні мыт, налічваецца блізу 450 тысяч чалавек.

Самы папулярны тарыф пры афармленні мыт - 1,7 еўра за «кубік» пры аб'ёме рухавіка да 1500 см3. У гэтым выпадку мытная аплата складае 2550 еўраў, ці 1275 - па ільготным указе. Калі б усе льготнікі завезлі хаця б па аднаму такому аўтамабілю, бюджэт атрымаў бы 573 750 000 еўраў! Але наўрад ці беларускі рынак прыме 450 тысяч патрыманых аўто.

А каб дасягнуць закладзенай сумы ў 200 млн рублёў, па ўказаным тарыфе досыць завезці крыху больш за 87 тысяч патрыманых аўто. Ці магчымы рост рынку патрыманых аўто больш чым утрая? Малаверагодна.

Але ёсць і яшчэ адзін варыянт. Калі прыганяць аўтамабіль з аб'ёмам рухавіка ад 1800 да 2300 «кубікаў», то «льготная» мытная аплата будзе практычна роўная поўнай для рухавіка да 1500 «кубоў». За аўтамабіль з двухлітровым рухавіком пакупнік заплаціць 2700 еўраў замест звычайных 5400. Чым не варыянт? Хай не зэканоміш, затое зможаш набыць больш магутны аўтамабіль. У гэтым выпадку грамадзянам «давядзецца» завезці па ільготным тарыфе ўсяго 32 600 аўтамабіляў.

Апошнія навіны