BE RU EN

Андрэй Шарэнда: Мяне вызвалілі, таму што спалохаліся, што выб'юць дзверы

  • 8.11.2019, 19:35

Берасцейскі актывіст вярнуўся на плошчу дзякуючы салідарнасці беларусаў.

Самы папулярны блогер Беларусі Сцяпан Святлоў (NEXTA), аўтар фільма «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы», які набраў больш за 1,5 мільёнаў праглядаў на youtube.com і блізу 600 тысяч у іншых сацыяльных сетках, праводзіць сустрэчу падпісчыкаў у Менску.

Падчас сустрэчы на плошчы Свабоды міліцыянты ў цывільным затрымалі актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Андрэя Шарэнды, аднак пазней вызвалілі.

«Мяне зацягнулі ўнутр ратушы, але ўлады спалохаліся, што дзверы выб'юць і мяне вызваляць», - распавёў каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Шарэнда, якога затрымлівалі супрацоўнікі ў цывільным.

Charter97.org вядзе анлайн-трансляцыю з акцыі.

Апошнія навіны