BE RU EN

У суботу ў Беларусі чакаецца да +15

  • 8.11.2019, 18:24

Уначы тэрмометры пакажуць 3-9 са знакам «плюс».

Воблачнае надвор'е прагназуецца ў суботу, на паўднёвым захадзе - з праясненнямі, паведамляе euroradio.fm.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Месцамі магчымы туман. Вецер будзе паўднёва-заходні, паўднёвы ўмераны, па ўсходзе парывісты.

Уначы тэрмометры пакажуць 3-9 са знакам «плюс». Удзень паветра прагрэецца да +7... +13, на паўднёвым захадзе чакаецца да 15 цяпла.

Апошнія навіны