Прапанова NEXTA абмеркаваць фільм выклікала бурную рэакцыю ў Instagram
- 8.11.2019, 16:48
Людзі выкладваюць гісторыі з хэштэгам #Чтодальше.
Пасля таго як самы папулярны блогер Беларусі Сцяпан Святлоў (NEXTA) прапанаваў абмеркаваць фільм пра Лукашэнку ў Менску на плошчы Свабоды, карыстальнікі сеткі Instagram пачалі актыўна выкладваць гісторыі з хэштэгам #Чтодальше, распаўсюджваць інфармацыю пра сустрэчу, удзельнічаць у конкурсе, які абвесціў блогер.
Мы сабралі толькі некалькі прыкладаў актыўнасці падпісантаў NEXTA ў Instagram:
Нагадаем, сустрэча пройдзе сёння 8 лістапада а 18-й на плошчы Свабоды ў Менску. Мерапрыемства з'яўляецца абсалютна легальным.