BE RU EN

Ілан Маск апавёў пра стварэнне калоніі на Марсе

  • 8.11.2019, 12:04

Кіраўнік SpaceX паведаміў, што для гэтага спатрэбіцца.

Для стварэння паселішча на Марсе спатрэбіцца пабудаваць і запусціць каля тысячы ракетаў Starship, а на развіццё інфраструктуры сыдзе да 20 гадоў, паведаміў у Twitter кіраўнік кампаніі SpaceX Ілан Маск, піша liga.net.

Ён апавёў, што для стварэння калоніі на Марс неабходна даставіць «мільёны тонаў» абсталявання і рэсурсаў, але паколькі Зямля і Марс збліжаюцца толькі раз на два гады, праводзіць запускі ўвесь час не атрымаецца.

Праца над Starship пакуль што не закончаная. Маск прапанаваў праект шматразовай ракеты ў кастрычніку 2019 года. Паводле ягоных разлікаў, першыя палёты Starship з экіпажам на арбіту могуць пачацца ў сярэдзіне 2020 года. Кіраўнік SpaceX чакае, што да моманту будаўніцтва базы на Марсе кожны палёт Starship будзе абыходзіцца кампаніі не даражэй, чым на $ 2 млн.

Starship прымеркаваны на максімальна паўторнае выкарыстанне і зможа лятаць у космас да трох разоў на суткі з перапынкамі на абслугоўванне і дазапраўку. Адзін карабель зможа здзяйсняць блізу тысячы палётаў за год, спадзяецца кіраўнік SpaceX.

«Калі мы пабудуем столькі сама караблёў Starship, колькі ў нас ракетаў Falcon – гэта значыць блізу сотні, – і кожны будзе дастаўляць на арбіту 100 тонаў грузу, то прапускная здольнасць дасягне 10 млн тонаў карыснай нагрузкі за год», – напісаў Маск.

Апошнія навіны