BE RU EN

Колькасць кватэраў у Польшчы вырасце на 30%

  • 8.11.2019, 10:19

І дасягне сярэднееўрапейскага ўзроўню.

Да 2030 года колькасць кватэраў у Польшчы на тысячу жыхароў павінна дасягнуць сярэднееўрапейскага ўзроўню. Пра гэта заявіў міністр фінансаў, інвестыцый і развіцця Ежы Квеціньскі, паведамляе "Польскае радыё".

Ён растлумачыў, што галоўная мэта прынятай урадам Нацыянальнай жыллёвай праграмы заключаецца ў больш хуткім задавальненні жыллёвых патрэбаў насельніцтва. Міністр Квеціньскі падвёў вынікі ранейшых дзеянняў урада ў сферы ЖКГ, адзначыўшы, сярод іншага, рост тэмпаў будаўніцтва жылля ў Польшчы. У 2015 годзе было здадзена ў эксплуатацыю 147 тысячаў новых кватэраў. Сёлета чакаецца, што гэта будзе 200 тысячаў. Гэта азначае 30-адсоткавы рост.

«Такі прырост уводу новага жылля да гэтага часу яшчэ ў нас не фіксаваўся. Я ўпэўнены, гэта дазволіць у перспектыве дасягнуць еўрапейскіх стандартаў, гэта значыць паказніка аб'ёму жылога фонду на ўзроўні 435 кватэраў на тысячу жыхароў», – адзначыў міністр Квеціньскі.

Апошнія навіны