BE RU EN

Партыя «Голас» прапанавала яшчэ адзін варыянт развязання сітуацыі на Данбасе

  • 8.11.2019, 9:52

Што гэта азначае з пункту гледжання стратэгіі і тактыкі?

Кіраўнік фракцыі партыі «Голас» Сяргей Рахманінаў заявіў, што адным са шляхоў развязання праблемы Данбаса можа стаць часовая замарозка канфлікту, паведамляе nv.ua.

У эфіры тэлеканала 1+1 ён сказаў, што гэты варыянт не агучваюць «ці ад сораму, ці ад страху».

«Што гэта азначае з пункту гледжання стратэгіі і тактыкі: мы цяпер не маем магчымасці развязаць гэтае пытанне ваенным шляхам, не маем магчымасці развязаць гэтае пытанне дыпламатычным шляхам, але мы можам спыніцца. Для таго каб сабрацца з думкамі. І галоўнае: для таго каб вярнуць людзей. Павінна быць дзяржаўная праграма вяртання людзей, якія гатовыя вярнуцца», – адзначыў Рахманінаў.

Апошнія навіны