BE RU EN

Міністр спорту і турызму Польшчы абраны кіраўніком WADA

  • 7.11.2019, 19:15

Вітольд Банька зойме пасаду 1 студзеня 2020 года.

Міністра спорту і турызму Польшчы Вітольда Баньку зацвердзілі на пасадзе прэзідэнта Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA). Пра гэта паведамляе афіцыйная старонка арганізацыі ў Twitter.

Падчас Сусветнай антыдопінгавай канферэнцыі ў польскай Катавіцэ за Баньку аднагалосна прагаласавала Рада заснавальнікаў WADA. Раней кандыдатуру Банькі падтрымала Рада Еўропы.

35-гадовы чыноўнік афіцыйна зойме пасаду 1 студзеня 2020 года. На чале агенцтва ён зменіць брытанца Крэйга Рыдзі, які кіруе арганізацыяй ужо шэсць гадоў.

Будучы прэзідэнт WADA - былы лёгкаатлет, які спецыялізаваўся ў бегу на 400 м. У эстафеце 4х400 м ён здабыў золата на маладзёжным чэмпіянаце Еўропы-2005 і Універсіядзе-2007. На ЧС-2007 у Асацы Банька здабыў бронзу ў эстафеце.

Апошнія навіны