BE RU EN

Макей прыехаў атрымаць бургер з рук Цімаці

  • 7.11.2019, 18:37

Кіраўнік МЗС Беларусі захацеў атрымаць бургер ад пуцінскага рэпера.

7 лістапада міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей прыехаў на раздачу бясплатных бургераў у жылым квартале «Маяк Мінска».

Кавярня Black Star Burger, якая праводзіць гэтую акцыю, нядаўна адкрылася ў ГЦ Dana Mall, які знаходзіцца непадалёк. Бургернай валодае расейскі рэпер Цімаці, а Dana Mall і «Маяк Мінска» - дэвелаперскія праекты сербскіх бізнэсоўцаў братоў Карычаў.

На плошчы перад «Маяком Мінска» сабраўся вялізны натоўп. Там арганізавана шоў-праграма, людзі чакаюць Цімаці, які збіраўся раздаваць бургеры асабіста. А Уладзіміра Макея фатограф Еўрарадыё заўважыў у віп-зоне.

Апошнія навіны