BE RU EN

Навукоўцы зняпраўдзілі галоўную гіпотэзу Дарвіна

  • 7.11.2019, 17:55

Жыццё магло зарадзіцца ў глыбакаводных гідратэрмальных крыніцах.

Навукоўцы ўніверсітэцкага каледжа Лондана і Інстытута структурнай і малекулярнай біялогіі ў Вялікай Брытаніі зняпраўдзілі гіпотэзу Чарльза Дарвіна пра тое, што першыя клеткі з’явіліся ў дробных цёплых вадаёмах.

Пра гэта паведамляе выданне New York Post (пераклад - unian.net). На думку даследчыкаў, жыццё магло зарадзіцца ў глыбакаводных гідратэрмальных крыніцах. Адзначаецца, што навукоўцы здолелі ўзнавіць асяроддзе паблізу гідратэрмальных жаролаў на дне акіяна, выкарыстоўваючы доўгаланцуговыя амфіфільныя злучэнні, якія валодаюць адначасова гідрафільнай і гідрафобнымі ўласцівасцямі.

Як пісаў Дарвін, арганізмы маглі ўзнікнуць у невялікай сажалцы, якая змяшчае ўсе неабходныя рэчывы. Цяпер такі працэс немагчымы, бо ўсе складаныя арганічныя рэчывы імгненна паглынаюцца ўжо існымі жывымі істотамі.

Апошнія навіны