BE RU EN

Відэахіт: «Тотэнхэм» забіў неймаверна недарэчны гол у ЛЧ

  • 7.11.2019, 13:36

Лік у гульні быў адкрыты на 34-й хвіліне.

У матчы чацвёртага тура групавога этапу Лігі чэмпіёнаў «Тотэнхэм» перамог у гасцях «Црвену Звезду», паведамляе tut.by.

Лік у гульні быў адкрыты на 34-й хвіліне. «Шпоры» памчаліся ў хуткую контратаку і вывелі на ўдарную пазіцыю Хары Кейна, які трапіў у штангу. Другая хваля атакі скончылася трапляннем Сон Хын Міна ў ашэстак - і толькі пасля гэтага Джавані Ло Чэльса адправіў мяч у сетку.

У выніку матч скончыўся з лікам 4:0, галы забілі Сон Хын Мін (двойчы) і Эрыксан.

Апошнія навіны