Доўгія выхадныя пачаліся: На выезд у ЕЗ стаяць сотні аўтамабіляў
- 7.11.2019, 8:43
Самая вялікая чарга – у пункце пропуску «Брузгі».
У пунктах пропуску на беларуска-польскай і беларуска-літоўскай межах на выезд утварыліся вялікія чэргі. Пра гэта паведамляе Дзяржпамежкамітэт Беларусі.
Выезду ў Польшчу чакаюць больш за 500 легкавых аўто, у тым ліку:
у пункце пропуску «Брузгі» – больш за 170 аўто
у «Бераставіцы» – больш за 100
у Берасці – больш за 150
у «Дамачаве» – больш за 100.
На выезд у Літву сабралася больш за 400 аўто:
«Катлоўка» – больш за 40
«Каменны Лог» – больш за 100
«Лоша» – больш за 140
«Беняконі» – больш за 100
«Прывалка» – больш за 40.
У пунктах пропуску ў Латвію чэргаў няма зусім. На выезд ва Украіну на трох пунктах пропуску ў агульнай колькасці стаяць больш за 80 аўтамабіляў («Верхні Церабяжоў» – больш за 20, «Макраны» і «Новая Гута» – больш за 30 аўто ў кожным пункце пропуску).