BE RU EN

У Польшчы штогод ствараецца 700 000 новых працоўных месцаў

  • 6.11.2019, 21:46

З нізкім узроўнем беспрацоўя ў Польшчы мясцовых работнікаў ужо не стае.

18% кампаній у Польшчы, паводле звестак апытання кампаніі Personnel Service, наймаюць супрацоўнікаў з Украіны. Сярод іх 40 адсоткаў - буйныя прадпрыемствы. Грамадзяне Украіны часцей за ўсё занятыя ў будаўнічай галіне, дзе атрымліваюць 15, 18, а часам нават 20 злотых на рукі ў гадзіну (1 еўра = 4,3 злотага), паведамляе «Радыё Польшча».

Штогод у краіне створана 700 000 новых працоўных месцаў, а попыт на супрацоўнікаў велізарны. З нізкім узроўнем беспрацоўя ў Польшчы мясцовых работнікаў ужо не стае.

Апошнія навіны