BE RU EN

Беларусам давядзецца дэклараваць сінтэтычныя сродкі для мыцця

  • 6.11.2019, 20:27

Чарговае «новаўвядзенне» ўрада пачне дзейнічаць з 2020 года.

З 2020 беларусам давядзецца дэклараваць сінтэтычныя сродкі для мыцця. Адпаведную пастанову прыняў урад для абароны ўнутранага рынку «ад небяспечнай і няякаснай прадукцыі».

Яна пачне дзейнічаць з 24 красавіка наступнага года, інфармуе прэс-служба Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Дакумент уводзіць абавязковае пацвярджэнне адпаведнасці (у форме дэкларавання) у дачыненні да сінтэтычных мыйных сродкаў для мыцця. Гэта датычыцца і вадкіх сродкаў, і парашка, гранул, паст, розных таблетак, блокаў.

Апошнія навіны