BE RU EN

Украінец, які ратаваў людзей падчас аварыі пад Шчэцінам, атрымаў польскае грамадзянства

  • 6.11.2019, 19:17

Таксама грамадзянамі сталі яго сямейнікі.

Кіроўца з Украіны Андрэй Сіравацкі, які выратаваў людзей падчас аварыі на трасе А6 каля Шчэціна, атрымаў 6 лістапада ў Гожуве ў Любускам ваяводстве польскае грамадзянства. Таксама грамадзянамі сталі яго сямейнікі.

У чэрвені 2019 года на трасе А6 каля Шчэціна кіроўца грузавіка збіў шэраг аўтамабіляў. Шэсць чалавек загінулі. Кіроўца з Украіны Андрэй Сіравацкі без ваганняў пачаў выцягваць людзей з аўтамабіляў, у тым ліку жанчыну, якая цяпер успамінае:

«Мой аўтамабіль згарэў. Я заехала ў грузавік. А побач гарэў аўтамабіль. Мой выратавальнік выцягваў мяне праз акно. Я не магла выйсці. Ён ратаваў людзей як мог».

Кіраўнік Заходне-Паморскага ваяводства Альгерд Геблевіч 24 чэрвеня накіраваў ліст прэзідэнту Рэспублікі Польшча, у якім выказаў сваю падтрымку намаганням Андрэя Сіравацкага ў атрыманні ім польскага грамадзянства.

Апошнія навіны